Зьміцер Вайцюшкевіч | uk

8    0

Зьміцер Вайцюшке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну) — беларускі сьпявак і музыка. Вядомы таксама пад псэўданімам Todar.

З 1978 па 1986 гад вучыўся ў спэцыялізаванай школе з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, па яе канчатку, у 1986 годзе паступае ў музычную школу ў горадзе Ліда, якую канчае ў 1990 годзе з адзнакаю. Такім чынам, пасьля канчатка музычнай школы па клясу клярнэту, Вайцюшкевіч пачынае сур'ёзна задумвацца пра працяг музычнай адукацыі й у тым жа годзе паступае ў Інстытуце Культуры, дзе да 1995 году працягвае вывучаць клярнэт. З 1993 па 1995 гады вучыцца вакалу ў менскай вучэльні імя Глінкі.
Жанаты з Галінай Казіміроўскай, дырыжорам Concordia Chor. Маюць сына Язэпа і дачку Стэфанію [1]. .

Всі альбоми

Популярні альбоми